Так, я называю гэта Эпохай — бо маё жыцьцё да таго моманту было Гісторыяй, яно ішло за вялікай гісторыяй і адбівалася ў ёй, і вялікая гісторыя кіравала, а мая блыталася пад нагамі. А цяпер вялікая гісторыя далёка наперадзе, а я застаўся там, дзе быў. Спачатку я апраўдваўся, што гэта не мая віна, мяне трымаюць: звычкі, здароўе, час, абставіны. Але цяпер разумею, што проста прайграў.