кожнае пакаленне трошкі вышэй за мінулае... На вышыню магільнага капца
Vitali Yanusheuskiцитирапреди 3 години
У неасэнсаваным жаданні ажывіць гэтыя і без таго жывыя ўспаміны, вярнуць страшны, самы лепшы час свайго жыцця, ён імкнуўся да мінулага, настойліва ўваскрашаў яго, аж да ліслівага дакранання мокрага ліста вяргіні
alenakaraliovaцитирапреди 3 години
Чалавек народжаны для бітвы і мае права памерці толькі ў бітве. I кожны воін павінен думаць, што ён як апошняя надзея гарадоў і вёсак за яго плячыма, што ён як апошняя песня роднай зямлі. I ён павінен змагацца нават
alenakaraliovaцитирапреди 3 години
тады, калі ніхто больш не хоча змагацца, адзін супраць усіх
alenakaraliovaцитирапреди 3 години
Найлепшая канстытуцыя псіхікі — тая, што прапаведуе гуманізм. Яму часам зусім не спрыяюць абставіны, якія пазбаўляюць яго магчымасці ўплываць на поступ грамадства. Але што з таго, калі да яго імкнуцца, калі аб’ектыўна менавіта ён рухае чалавецтва наперад.
alenakaraliovaцитирапреди 3 години
Таму што фарбы не размешваюць на крыві, вось што,— сказала яна.— Дзе пачынаюць забіваць людзей, там бывай мастацтва і бывай чысціня.
alenakaraliovaцитирапреди 3 години
Ну, вядома, калі чалавек вельмі хоча,— збываецца ўсё: дружба, каханне, рух зняволеных
Klim Khaletskiцитирапреди 3 години
хлеб аднолькава смачны, на якой мове яго ні называй
Татьяна Карыткоцитирапреди 4 години
I заўсёды на наш вялікі народ палка знойдзецца, часцей за ўсё чужая. Цар, псар — гэта нам усё адно, абы кумпякі магутныя былі, ды барада венікам, ды вусы пажахлівей.